Расклад памінальных богаслужэнняў у праваслаўнай царкве на бацькоўскую суботу

У праваслаўнай Царкве веснавое памінанне продкаў адбываецца на Радуніцу, восеньскае – у  Дзімітраўскую бацькоўскую суботу. 

Гэты дзень, як сведчыць сама яго назва, адзначаецца не ў пэўную дату – асенняе памінанне продкаў адбываецца ў суботу перад днём памяці Дзімітрыя Салунскага, які прыпадае на 8 лістапада, у розныя гады дата вар’іруецца ад 2 да 7 лістапада.

Сёлета Дзімітраўская баць­коў­ская субота адзначаецца 6 лістапада. У гэты дзень у храме Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Астраўцы адбудзецца літургія і паніхіда па памерлых у 9.00. Асвячэнне месцаў пахавання на новых, так званых мальскіх, могілках запланавана ў гэты ж дзень на 13.30, на старых – на 16.00

7 лістапада будуць асвячацца магілы на могілках станцыі Гудагай – у 14.00, аграгарадка Гервяты – у 15.00, вёскі Віктасіны – у 16.00.

Падрыхтавала Ніна АЛЯКСЕЕВА.