Расіянка Юлія Комар прагаласавала за Беларусь!
У гэтых выбарах маюць права ўдзельнічаць не толькі грамадзяне Беларусі, але і Расіі – праўда, яны аддаюць голас толькі за кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.
Юлія Комар раней жыла і працавала ў Варонежы. Аднойчы прыехала ў Астравец у камандзіроўку – і засталася. Тут знайшла свой лёс у асобе беларускага хлопца Андрэя. І калі маладая сям’я вырашала, дзе жыць, выбар паў на Беларусь.
– Мне падабаеца ваша краіна, – гаворыць Юлія. – Тут чыста, прыгожа, спакойна. Людзі добразычлівыя і памяркоўныя.
25 лютага Юлія разам з мужам Андрэем прыдачынілася да будучыні Беларусі: маладая сям’я аддала свае галасы за кандыдатаў у дэпутаты. Праўда, з выбарам жонцы дапамог вызначыцца муж.
Што ж, цудоўна, калі ў сям’і беларуса і расіянкі ва ўсім, у тым ліку і ў палітычных пытаннях, – адзінства поглядаў.
Ніна АЛЯКСЕЕВА.
