Работы школьников из Островетчины получили дипломы на республиканском конкурсе
Наша газета ўжо паведамляла аб пераможцах абласной каляднай выставы-конкурсу прыкладной творчасці “Калядная зорка”. Тады ў лік пераможцаў – а на абласны конкурс было прадстаўлена 186 творчых работ, трапілі і дзве работы школьнікаў з Астравеччыны. Іх работы былі накіраваны для ўдзелу ў 16 рэспубліканскім конкурсе, які штогод праходзіць у сталіцы нашай краіны. І днямі ў Астравец з Мінска прыйшлі два пераможныя дыпломы.Дыпломам у намінацыі “Мастацкая саломка” адзначана калектыўная работа выхаванцаў гурткоў цэнтра творчасці “Саломапляценне” і “Лазапляценне” Дзімы Буйко, Расціслава Гудойця, Лізы Сухоцкай і Маргарыты Пумпур (кіраўнік – Я.І. Мілаш).
Дыплом у гэтым жа рэспубліканскім конкурсе толькі ў намінацыі “Навагодняя ёлка” атрымала і калектыўная работа, якую выканалі Дзіяна Гейба і Насця Гарбачова, гурткоўцы В.В. Віннічак.
--------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.