Работники Островецкого ДРСУ-159 взяли "бронзу" на областном конкурсе профессионального мастерства
Конкурс прафесійнага майстэрства сярод работнікаў дарожна-будаўнічых упраўленняў усіх раёнаў вобласці прайшоў на мінулым тыдні на базе Навагрудскага ДРБУ-189.Ад Астравецкага ДРБУ-159 у ім прынялі ўдзел дарожны майстар Сяргей Мар’янавіч Андралойць, вадзіцель МАЗа Казімір Францавіч Сцефановіч, вадзіцель пагрузчыка Іван Іванавіч Ляховіч, дарожны рабочы Леанід Іванавіч Яцэвіч, машыніст аўтагрэйдэра Валянцін Іосіфавіч Кумішча і трактарыст Казімір Яўхімавіч Бразевіч.
Конкурс складаўся з дзвюх частак: тэарэтычнай, падчас якой яго ўдзельнікі адказвалі на пытанні прафесійнага характару, і практычнай, дзе трэба было прадэманстраваць свае працоўныя навыкі і вопыт. Дарожнаму рабочаму, да прыкладу, давялося правесці ямачны рамонт праезджай часткі, грэйдэрысту – выраўняць грунтовую дарогу, вадзіцелю пагрузчыка – загрузіць пясок у кузаў самазвала, не страціўшы ні пясчынкі…
Строгае журы, у склад якога, дарэчы, уваходзіў і прадстаўнік Астравеччыны – галоўны інжынер ДРБУ-159 Андрэй Ба-рысавіч Гарохаў, “дакапвалася” да кожнай дробязі, зніжаючы балы за кожны промах. І ўсё ж па суме выстаўленых адзнак дарожны майстар Сяргей Андралойць і вадзіцель Казімір Сцефановіч узыйшлі кожны ў сваёй намінацыі на “бронзавую” прыступку п'едэсталу гонару, атрымаўшы ў якасці ўзнагароды Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі.
Віншуем, дарожнікі!
---------------------
Ганна ЧАКУР.
