Работники лесного хозяйства Островетчины принимали поздравления с профессиональным праздником
Актавая зала гімназіі №1 г. Астравец на мінулым тыдні сабрала працаўнікоў Астравецкага лясгаса і лясніцтваў – яны прымалі віншаванні з нагоды свайго прафесійнага свята, Дня работнікаў лесу.Дырэктар ДЛГУ “Астравецкі лясгас” Рыгор Мечыслававіч Долгі падвёў вынікі дзейнасці прадпрыемства за 8 месяцаў бягучага года і адзначыў уклад кожнага працаўніка ў агульную справу. Яскравым пацвярджэннем іх добрай работы стала ўзнагароджванне лепшых лясніцтваў і працаўнікоў.
Калектыў Міхалішкаўскага лясніцтва заняў першае месца і атрымаў памятны дыплом і грашовую прэмію. На другой пазіцыі замацаваліся работнікі Катлоўскага лясніцтва, а трэцяе месца засталося за Варнянскім лясніцтвам – яны таксама атрымалі дыпломы і падарункі.
Пераможцамі ў спаборніцтвах па прафесіях сталі: майстар лесу Катлоўскага лясніцтва Сяргей Міхайлавіч Місевіч, ляснік Палушскага лясніцтва Мар’ян Іванавіч Вянгроўскі, вальшчык лесу Катлоўскага лясніцтва Віталь Уладзіміравіч Яновіч, вадзіцель лесавоза Андрэй Іосіфавіч Саткевіч, машыніст трылёвачнай машыны (група харвэстары, фарвардары) Руслан Анатольевіч Круглякоўскі, машыніст трылёвачнай машыны Міхалішкаўскага лясніцтва Анатоль Іванавіч Бабіч, станочнік лініі ацыліндроўкі драўніны Станіслаў Эдвардавіч Муха, станочнік лініі па вытворчасці абразных піламатэрыялаў Віктар Раймундавіч Стаповіч, станочнік лініі “Лармет” Аляксандр Іванавіч Чарняўскі.
За адданую працу і прафесійнасць Падзячнае пісьмо ад міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь атрымаў вадзіцель аўтамабіля на вывазцы лесу Барыс Вацлававіч Сівец.
За бездакорную службу на працягу 10, 20, 30 гадоў нагруднымі знакамі былі ўзнагароджаны дзесяць работнікаў лясной гаспадаркі Астравеччыны.А пасля ўрачыстай часткі і атрымання заслужаных узнагарод работнікі лесу Астравеччыны атрымалі музычны падарунак – канцэрт, на якім “засвяціліся” нават сталічныя артысты.
------------------------------------------
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.
