Работники ГАИ отвечают на самые популярные вопросы, озвученные на днях информирования
Падчас традыцыйных дзён інфармавання супрацоўнікам міліцыі паступаюць розныя пытанні. Сёння мы даём адказы на некаторыя з іх.Дзе прыпаркаваць машыну?
Падчас сустрэч з жыхарамі Астраўца часта ўздымаецца праблема паркоўкі аўтамабіляў у раёнах шматпавярховых жылых дамоў.
Будаўніцтва парковак здзяйсняецца ў адпаведнасці з Тэхнічным кодэксам ТКП 45-3.01-116-2008 “Градабудаўніцтва. Населеныя пункты. Нормы планіроўкі і забудовы”. Згодна з пунктам 11.6.6 гэтага дакумента ў раёнах шматпавярховых дамоў для паркоўкі аўтамабіляў прадугледжваюцца пляцоўкі з разліку 25% разліковага парку індывідуальных легкавых аўтамабіляў. На практыцы гэты паказчык адпавядае аднаму машына-месцу на тры кватэры. Але практычна ў кожнай сям’і ёсць аўтамабіль, а часта – і не адзін, таму месцаў на паркоўцы для ўсіх не хапае. А дадайце сюды гасцей…
Так што пакуль праблема парковак застаецца невырашальнай – дарэчы, не толькі ў нашым горадзе.
Абкурыўся – сядзі ціха дома!
Грамадзянін, які знаходзіцца пад уздзеяннем таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў, прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці, калі ў грамадскім месцы ён паводзіць сябе непрыстойна і перашкаджае іншым грамадзянам.
----------------------------------------------------------------
Вадзім САВІЦКІ, намеснік начальніка РАУС.
