Пытанне рэпарцёру: як правесці водаправодную ваду?
У рэдакцыю патэлефавалі жыхары вуліцы Чапаева г.п. Астравец і расказалі наступнае: “Наша вуліца невялікая, жывуць на ёй у асноўным пенсіянеры. Дамы ў нас уласныя, а ў дварах стаяць студні. Нядаўна высветлілася, што ў некаторых з іх павышаны ўзровень нітратаў. Мы б хацелі правесці водаправодную ваду, ды не ведаем, куды трэба звяртацца, якія дакументы прадстаўляць і якую суму за ўсё гэта прыйдзецца заплаціць?” Па адказ на пытанне мы звярнуліся да галоўнага інжынера РУП ЖКГ Сяргея Уладзіміравіча Сапача. І вось які адказ атрымалі:
– Жыхары вуліцы Чапаева да нас ні разу не звярталіся. А пытанне правядзення водаправода можа быць вырашана наступным чынам: прадстаўніку ад жыхароў вуліцы неабходна прыйсці ў РУП ЖКГ і напісаць заяву на імя дырэктара з просьбай аб правядзенні водаправода. Уся інфармацыя аб вырашэнні ўзнікшага пытання будзе прадастаўлена прадстаўніку жыхароў вуліцы на месцы.
Каля тэлефона дзяжурыла Алена ЯРАШЭВІЧ.