Пятитысячный посетитель Островецкого Информцентра АЭС

21 лістапада ў Інфармацыйным цэнтры АЭС пабываў 5000-ы наведвальнік. Урачыстая падзея прыпала на час наведвання цэнтра ўдзельнікамі абласнога семінара начальнікаў аддзелаў па ідэалагічнай рабоце райвыканкамаў Гродзенскай вобласці.


А гонар стаць “юбілейнай” выпаў галоўнаму ідэолагу Мастоўскага раёна Наталлі Іосіфаўне Дубіцкай. На ўспамін Наталля Іосіфаўна атрымала сертыфікат, які пацвярджае факт “пяцітысячнага” наведвання Інфармацыйнага цэнтра, а таксама кнігу аб атамнай энергетыцы і сувеніры з сімволікай Беларускай АЭС.


Нагадаем, што Інфармацыйны цэнтр атамнай электрастанцыі адкрыўся ў Астраўцы 9 кастрычніка 2009 года і з’яўляецца адзінай у краіне ўстановай, выключным прызначэннем якой з’яўляецца інфармаванне грамадскасці аб атамнай энергетыцы і будаўніцтве АЭС у Беларусі.


З часу адкрыцця ў цэнтры пабывалі госці не толькі з Астравеччыны і Гродзенскай вобласці, але і з усіх рэгіёнаў Беларусі і нават замежжа: Расіі, Польшчы, Германіі, Літвы, Японіі, Паўднёвай Карэі, Фінляндыі, Чэхіі, ЗША.


--------------------------


Эдуард Свірыд.