Путёвки от "Белой Руси"
Штогод раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” актыўна ўдзельнічае ў шматлікіх дабрачынных справах. Пачатак лета зноў прынёс падарункі ад арганізацыі.
На гэты раз “Белая Русь” аказала дапамогу школьнікам – за сродкі арганізацыі набыты пуцёўкі ў дзіцячыя аздараўленчыя летнікі раёна і вобласці.
Сёлета “Белая Русь” закупіла 31 пуцёўку ў дзіцячыя аздараўленчыя летнікі раёна – 30 школьнікаў змогуць бясплатна адпачыць у прышкольных летніках з дзённым знаходжаннем дзяцей і адзін аздаравіцца і заняцца спортам у спартыўным летніку, які працуе на базе дзіцячай спартыўнай школы.
Пяцьдзясят працэнтаў бацькоўскай даплаты аплаціла раённая арганізацыя за пуцёўкі ў абласны летнік для піянераў-актывістаў “Юнацтва” – там адпачнуць трое рабят з розных школ нашага раёна.
Усяго ж на набыццё пуцёвак раённая арганізацыя “Белая Русь” зрасходавала 4 467 500 беларускіх рублёў. Дзякуючы падтрымцы “Белай Русі”, рабяты змогуць аздаравіцца, адпачыць, стаць больш актыўнымі і спартыўнымі.
Алена ЯРАШЭВІЧ.