Прызыў-2011: сталі ў строй
Завяршыліся мерапрыемствы прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў маі-ліпені 2011 года.
Асаблівасцю гэтага прызыву стала тое, што новае папаўненне аддаваць доўг радзіме накіроўвалі ў асноўным у часці і злучэнні ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, органаў дзяржаўнай і пагранічнай службы, а таксама ў роту ганаровага каравула.
Для праходжання тэрміновай службы ад Астравецкага раёна было накіравана 13 чалавек, якія будуць служыць у Мінску, Гродна, Лідзе і Смаргоні. На жаль, ёсць у нашым раёне і такія маладыя людзі, якія свой святы абавязак выконваць не жадаюць: напрыклад, Павел Мацко 1985 года нараджэння, які ўжо на працягу 5 гадоў знаходзіцца ў працяглым вышуку.
З 1 жніўня ў сілу ўступіў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у якім прадугледжаны льготы для грамадзян, што падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, у прадастаўленні ім правоў на адтэрміноўку пагашэння крэдыту, у тым ліку льготнага, на будаўніцтва ці набыццё жылых памяшканняў на перыяд праходжання тэрміновай ваеннай службы. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у ваенным камісарыяце ці на сайце раённага выканаўчага камітэта.
Дзмітрый Багуслаўскі.