Проводится специальное комплексное мероприятие "Внимание - дети!"
Традыцыйна кожны год напярэдадні новага навучальнага года супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяць мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне і ўхіленне прычын дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і падлеткаў, а таксама на ўзмацненне кантролю за выкананнем вадзіцелямі правілаў дарожнага руху ў месцах размяшчэння дзіцячых дашкольных устаноў і школ. Сёлета таксама з 26 жніўня па 6 верасня на тэрыторыі Астравецкага раёна праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага–дзеці!”У гэтым годзе адбыліся дваздарэнні, у якіх пацярпелі двое дзетак. І гэта сур’ёзная падстава для вадзіцеляў задумацца і быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі на дарозе.
Хацелася б яшчэ раз нагадаць ім, што большасць здарэнняў з удзелам дзяцей адбываецца па наступных прычынах:
- раптоўнае з’яўленне дзіцяці на дарозе, у тым ліку з-за транспарту, які стаіць, ці з-за іншага аб’екта;
- пераход вуліцы па-за пешаходным пераходам на чырвонае святло святлафора;
- гульні на праезджай частцы.
Таксама звяртаемся і да пешаходаў, асабліва маленькіх: не забывайце, што часам бяспека на дарозе вельмі падманлівая. Пагэтаму, каб пазбегнуць непрыемнасцей, неабходна:
- перш, чым ступіць на праезджую частку, упэўніцца ў адсутнасці транспартных сродкаў;
- пераходзіць дарогу толькі па пешаходным пераходзе на зялёнае святло святлафора;
- месца для гульняў трэба выбіраць далей ад дарогі;
- пры руху па праезджай частцы ў цёмны час сутак абавязкова трэба абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.
Небяспечна выходзіць на дарогу з-за аўтобусаў, тралейбусаў і іншых транспартных сродкаў, якія стаяць, а таксама з-за кустоў і дрэваў. Да 14 гадоў забараняецца выязджаць на дарогу на веласіпедзе без суправаджэння старэйшых. На роліках можна катацца толькі воддаль дарогі.
Усім вадзіцелям у час правядзення гэтага мерапрыемства рэкамендуецца ездзіць нават днём з уключаным бліжнім святлом фар.
------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.
Фота з сайта news.rin.ru.
