Проводится республиканская акция "Безопасное лето"

Дзіця на дарозе… Раптоўны скрыгат тармазоў, занос аўтамабіля – і маленькае цельца на праезжай частцы. У лепшым выпадку – фізічная траўма, у горшым – непапраўнае гора. За першае паўгоддзе на дарогах рэспублікі ў дарожна-транспартных здарэннях загінулі 15 і атрымалі траўмы 176 дзяцей і падлеткаў ва ўзросце да 16 гадоў.

У мэтах прафілактыкі і своечасовага папярэджання аварый з удзелам непаўналетніх з 7 ліпеня і амаль да канца канікул працягнецца рэспубліканская прафілактычная акцыя па папярэджанню дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму “Бяспечнае лета”.
Падчас правядзення гэтай акцыі звяртаем увагу дарослых на неабходнасць навучыць дзяцей бяспечным паводзінам на дарозе, а таксама раім не пакідаць іх без кантролю на вуліцы. Не забывайце, што бацькі для дзяцей – найбольшы аўтарытэт. І асабліва папулярны ў такім выпадку прынцып “Рабі, як я”. Каб малыш не парушаў правілы дарожнага руху, ён павінен не проста іх ведаць, а прывучыцца выконваць. І прыклад бацькоў будзе куды больш дзейсным, чым сотні раз паўтораныя словы “не хадзі на чырвонае святло" ці "пераходзь дарогу толькі па пешаходным пераходзе”.
Выконваць правілы дарожнага руху неабходна для ўласнай бяспекі. Толькі той, хто выконвае правілы, можа разлічваць, што яны будуць выконвацца і ў адносінах да яго.


У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.