Проводится месячник по благоустройству

З 1 па 30 красавіка бягучага года згодна з распараджэннем раённага выканаўчага камітэта пройдзе месячнік па добраўпарадкаванні і санітарнай ачыстцы населеных пунктаў і тэрыторый арганізацый і ўстаноў раёна.

На працягу месяца арганізацыі і ўстановы ўсіх форм уласнасці, сельскія выканаўчыя камітэты займуцца санітарнай уборкай і добраўпарадкаваннем замацаваных за імі тэрыторый.

Далучыцца да добрай справы можа кожны з нас. Прыбраць смецце, навесці парадак у сваім двары і на тэрыторыі арганізацыі, дзе працуеце, няцяжка. Разам мы зможам зрабіць нашу Астравеччыну яшчэ больш чыстай і прыгожай!

----------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.