Проводится конкурс плаката, посвящённый 70-летию Великой Победы
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і выдавецкім домам «Звязда» праводзіць міжнародны конкурс плаката патрыятычнай тэматыкі, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі.Прыняць удзел у конкурсе могуць фізічныя асобы і калектывы аўтараў ва ўзросце да 35 гадоў.
Работа павінна адлюстроўваць тэму конкурсу і не супярэчыць патрабаванням Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе ў Рэспубліцы Беларусь». Неабходна пазбягаць выкарыстання выяўленчых штампаў, якія носяць негатыўны характар.
Работы павінны быць аўтарскімі. Пасылаюцца яны ў фармаце JPEG. Памер графічнага файла павінен быць не больш за 3 мегабайты. Кароткая назва, парадкавы нумар работы (калі прадстаўляецца не адна работа) і прозвішча аўтара павінны быць уключаны ў назву файла (напрыклад, beznarkotikov_N1_Petrov.jpg).
Ад аднаго аўтара прымаецца не больш пяці работ. У заяўцы да работы неабходна ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, узрост, месца вучобы ці працы, хатні адрас, хатні і мабільны тэлефоны, адрас электроннай пошты.
Заяўкі на конкурс прымаюцца да 15 снежня 2014 года па адрасе: 220012, г. Мінск, вул. Сурганава, 14А ці па электроннай пошце museum@bdam.by з абавязковай паметкай “На конкурс плаката”.
Журы вызначае пераможцаў конкурсу – тры лепшыя работы (1, 2, 3 месцы), якія атрымаюць дыпломы пераможцаў і грашовае ўзнагароджанне. Лепшыя работы будуць размешчаны на тэматычнай экспазіцыі плаката на 22 Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў лютым 2015 года і на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Вынікі конкурсу будуць падведзены да 30 снежня бягучага года.
