Профилактика пожаров на Островетчине

З мэтай папярэджання пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення і гібелі на іх людзей з 1 па 25 лістапада на тэрыторыі Астравецкага раёна праходзіць рэспубліканская акцыя «Не спалі сваё жыццё!».


У акцыі прымаюць удзел актывісты раённага аддзялення беларускай маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, клуба юнага выратавальніка-пажарнага, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і іншых арганізацый раёна.
Першая сустрэча выратавальнікаў прайшла ў саўгасе “Падольскі”, на тэрыторыі рамонтных майстэрань. Перад пачаткам працоўнага дня актывісты раздавалі работнікам майстэрань лістоўкі, напамінкі і брашуры па тэхніцы бяспекі.
Перад працаўнікамі сельскай гаспадаркі раёна выступіў начальнік аддзела па дзяржаўным пажарным наглядзе Сяргей Дыдышка. Ён расказаў пра становішча з пажарамі ў рэспубліцы, вобласці і раёне, пра пажары з гібелю людзей з-за неакуратнага або абыякавага абыходжання з агнём. Удзел у сустрэчы прыняў і намеснік пракурора раёна Дзмітрый Дамарад, які нагадаў слухачам аб крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне норм і правіл пажарнай бяспекі.
У перыяд акцыі актывісты раённага аддзялення маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных плануюць працягваць правядзенне падобных сустрэч.


--------------------------------
Антон МАЛЬШЭЎСКІ.