Проект ворнянского школьника впечатлил жюри областного конкурса "100 идей для Беларуси"
Варнянскія даследчыкі Алена Іванаўна і Антон Юркойці годна прадставілі Астравеччыну і свой цікавы і арыгінальны праект на абласным этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.Наша газета ўжо паведамляла пра цікавую сумесную работу маці і сына пад назвай “Вывучэнне тыпаў краніравання і ўраджайнасці яблыні сартоў “Антэй” і “Алеся”. Аднак на абласным этапе важна было не толькі прадставіць сам праект, але цікава і арыгінальна прэзентаваць яго, за некалькі хвілін данесці да журы самае галоўнае, акцэнтаваць увагу на асноўных аспектах, прычым у цікавай і даступнай форме.
Прадэманстраваць свае работы на конкурс прыехаў 21 удзельнік. Нягледзячы на такую канкурэнцыю, астраўчане з гэтым заданнем справіліся добра. Канешне, спачатку Антон крыху хваляваўся, але чым больш расказваў пра сваё даследаванне, тым хутчэй спраўляўся з эмоцыямі. Для нагляднасці выступленне юнака суправаджала відэа-прэзентацыя. А побач красаваліся-спакушалі “жывыя”, прыгожыя, апетытныя, чырванабокія яблыкі з гэтага самага саду.
У выніку журы не засталося раўнадушным да незвычайнага праекта варнянцаў – і Антон Юркойць атрымаў сертыфікат уладальніка спецыяльнага прыза Гродзенскага абласнога камітэта ГА БРСМ “Абласная выстава-прэзентацыя рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу” і медаль удзельніка конкурсу, а ў якасці прыза – планшэт.Віншуем з узнагародай!
----------------------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
