Проект оздоровительного лагеря "Вясёлка" отмечен Дипломом II степени
Здавалася б, летні адпачынак ужо даўно мінуў, а калектыў летніка вучнёўскага самакіравання “Вясёлка”, які працаваў на базе Рымдзюнскай школы, працягвае “збіраць” узнагароды.Нядаўна былі падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы аздараўленчы летнік. Праект “Нацыянальнасць – беларус!” аздараўленчага летніка “Вясёлка”, аўтарамі якога сталі старшая выхавальніца лагера Вольга Сцефановіч і намеснік дырэктара цэнтра творчасці Рыта Дрэма, быў адзначаны Дыпломам ІІ ступені.
Але на гэтым узнагароды не закончыліся. Пераможцаў абласнога конкурсу запрасілі на семінар па выніках летняга аздараўлення, які прайшоў на базе нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”.Педагогаў чакала знаёмства з выставай метадычнага вопыту па арганізацыі летняга адпачынку, прэзентацыя сваёй работы, а таксама цырымонія ўзнагароджвання. А закончылася мерапрыемства вогненным шоу і святочным салютам.
------------------------------------------------------------------------
Вольга СЦЕФАНОВІЧ, метадыст цэнтра творчасці.
