Проект "Островетчина вчера и сегодня" перерос в фотовыставку

Островетчина вчера и сегодня1Фотавыстава «Астравеччына: учора і сёння» адкрылася ў кінаканцэртнай зале «Астравец».

Некалькі тыдняў назад рэдакцыя газеты «Астравецкая праўда» на сайце раённай газеты запусціла раённы праект «Астравеччына: учора і сёння», у якім размясціліся цікавыя гістарычныя фотаздымкі і іх сённяшнія адпаведнікі.
выставка фотоА дзякуючы намаганням раённага выканаўчага камітэта, рэдакцыі раённай газеты і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі інтэрнэт-праект атрымаў новае жыццё.
Сёння цікавыя фотаздымкі, на якіх адлюстраваны моманты з жыцця нашага раёна, можна ўбачыць на фотавыставе, якая працуе ў кінаканцэртнай зале «Астравец».

----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.