Продолжается сбор подписей в поддержку действующего Президента

Ініцыятыўная група ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта працягвае збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь  Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.


Штодзень у Астраўцы актывісты раённых арганізацый “Белая Русь”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, “Беларускі саюз жанчын”,  “Камуністычная партыя Беларусі” і раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў  арганізоўваюць пікеты па збору подпісаў.

Прыцягвае ўвагу  штэндар  з партрэтам Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі,  сімволіка Рэспублікі Беларусь і Астравецкага раёна, лагатыпы грамадскіх арганізацый. А за сталом – члены ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, якія тлумачаць мэту пікета і прапаноўваюць  усім жадаючым пакінуць свой подпіс у падтрымку дзеючага Прэзідэнта. І людзі з задавальненнем дастаюць пашпарты  і адгукаюцца  на прапанову.

Нагадваем, што збор подпісаў працягнецца да 21 жніўня ўключна.