Проблемы безбарьерной среды рассмотрели на собрании Островецкого районного объединения "Белорусское товарищество инвалидов по зрению"

Справаздачны сход Астравецкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” адбыўся ў сярэдзіне кастрычніка бягучага года і быў прымеркаваны да Дня маці.

Узначаліла мерапрыемства старшыня Астравецкай раённай арганізацыі інвалідаў па зроку ГА “БелТІЗ” Юзэфа Антонаўна Адынец, якая выказала словы ўдзячнасці актыўным членам арганізацыі і гасцям мерапрыемства. У сваім выступленні Юзэфа Антонаўна спынілася на праблеме безбар’ернага асяроддзя. Яшчэ не ўсе аб’екты сацыяльнай інфраструктуры аформлены згодна з пала-жэннем па безбар’ернаму асяроддзю: на ўваходных шкляных дзвярах адсутнічае маркер – жоўты круг, а першая і апошняя прыступка лесвіц у адміністрацыйных будынках не пафарбавана ў жоўты колер. Інспектар Астравецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Аляксандравіч Шаўцоў расказаў пра меры пажарнай бяспекі ў абагравальны сезон.
На праблемах зроку ў сваім выступленні спынілася ўрач-афтальмолаг цэнтральнай раённай бальніцы Ганна Іосіфаўна Філістовіч. Яна таксама напомніла прысутным, што кантактныя лінзы, пратэзы для вачэй у нашай краіне бясплатныя для інвалідаў па зроку. Людзям з дрэнным зрокам у гэты дзень не трэба было ісці ў паліклініку, каб атрымаць медыцынскую кансультацыю па праблемах здароўя. Урач-тэрапеўт Астравецкай ЦРБ Дзяніс Уладзіміравіч Пупейка кожнаму жадаючаму мераў ціск і слухаў сэрцабіццё.
Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку Ірына Барысаўна Новікава адказвала на пытанні ўдзельнікаў сходу, якія тычыліся праблем газіфікацыі, набыцця паліва на зімні перыяд і расчысткі дарог.
На мерапрыемстве прысутнічаў і старшыня Астравецкай раённай арганізацыі ГА “Бела- рускае таварыства інвалідаў” Юрый Іосіфавіч Ждановіч.
А завяршыўся справаздачны сход на музычнай ноце. Аляксандр Комар парадаваў прысутных ігрой на баяне.
Святлана Мешкіс пранікнёна праспявала шмат песень, а Валянціна Закрэўская здзівіла гасцей не толькі песнямі, але і душэўнымі вершамі. Аўтарскія частушкі Капіталіны Пятроўскай прымусілі ўсміхацца кожнага, хто прысутнічаў у зале, якую ўпрыгожвалі вышытыя крыжыкам карціны Святланы Мешкіс і Святланы Батура. Акрамя гэтага падарунка, усе члены Астравецкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” атрымалі гуманітарную дапамогу.



-------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.


Фото с сайта drucekdk.ru