Призывная кампания на Островетчине

Прызыўная кампанія ўступіла ў актыўную фазу: з 15 лістапада пачаліся адпраўкі прызыўнікоў на месцы ваеннай службы. У гэтую прызыўную кампанію абараняць гонар Айчыны ў войсках Рэспублікі Беларусь будуць накіраваны 53 юнакі з Астравеччыны.


Як і заўсёды, у Астравецкім раённым ваенным камісарыяце напярэдадні адправак быў праведзены дзень прызыўніка, на якім прысутнічалі прадстаўнікі райвыканкама, духавенства, супрацоўнікі ваенкамата і самі “віноўнікі  ўрачыстасці”. Пасля невялікай прамовы і наказаў на добрую службу юнакі атрымалі павесткі і памятныя сувеніры.
Служыць астраўчане будуць у органах пагранічнай службы, унутраных войсках, сілах спецыяльных аперацый, сухапутных войсках, ваенна-паветраных сілах,  войсках супрацьпаветранай абароны.
Адпраўка прызыўнікоў працягнецца да 29 лістапада, а прысяга ў юнакоў папярэдне прызначана на 15 снежня.
Варта нагадаць, што Астравецкі ваенкамат у супрацоўніцтве з Ашмянскім ДТСААФам ажыцяўляе накіраванне і падрыхтоўку грамадзян па спецыяльнасці “Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “В”, “С”. Навучанне сёлета пачнецца з 12 снежня і працягнецца па 4 мая. Уся падрыхтоўка адбываецца за кошт Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. На навучанне па ваенна-тэхнічных спецыяльнасцях накіроўваюцца юнакі, якія дасягнулі 17-годдзя і годныя па стане здароўя да ваеннай службы і падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу пасля заканчэння вучобы.


---------------------
Дзмітрый БАГУСЛАЎСКІ, начальнік групы прызыву
на ваенную службу.


Фота з сайта post.kards.qip.ru