Привычка курить чуть не стала причиной смерти жителя деревни Задворники
Калі жыхар вёскі Задворнікі Іван Гульбіцкі выйшаў па сваіх справах на вуліцу, ён стаў міжвольным удзельнікам выратавання 50-гадовага суседа з задымленай хаты. Дым, які выбіваўся з фортачкі суседняга дома, прымусіў мужчыну дзейнічаць хутка і правільна: ён забег у хату, і, нягледзячы на тое, што пакоі дома былі моцна задымленыя, і выцягнуў з кухні на свежае паветра свайго суседа, які доўга не мог зразумець, што здарылася.
Як высветлілі выратавальнікі, якія прыехалі на выклік, пажар у хаце ўзнік з-за неасцярожнага абыходжання з агнём качагара кацельні РУП ЖКГ, а менавіта – з-за курэння ў ложку гаспадара. Полымем былі пашкоджаны пасцельная бялізна, канапа і частка сцяны, задымлены сцены і столь.
Калі б не выпадак, які прымусіў суседа курыльшчыка выйсці на вуліцу ў пэўны момант і тым самым выратаваць яго жыццё, дом і маёмасць, яшчэ невядома як бы закончылася гэтая гісторыя, бо ў хаце нават не быў устаноўлены аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Эдуард МАЛЫШКА, інспектар групы прапаганды і навучання РАНС.