Присоединяйтесь к республиканской акции "Чистый лес"!
У Астравецкім раёне і ва ўсёй Беларусі 11 кастрычніка пройдзе агульнарэспубліканская добраахвотная акцыя “Чысты лес”. Паўдзельнічаць у мерапрыемстве і ўнесці сваю лепту ў добраўпарадкаванне галоўнага багацця краіны зможа кожны жадаючы.Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі гэтая акцыя праводзіцца шосты год і не траціць сваёй актуальнасці. Несанкцыянаваныя смеццевыя звалкі штогод “вырастаюць” у лясных масівах побач з населенымі пунктамі, аўтамабільнымі і чыгуначнымі дарогамі, дачнымі кааператывамі. Пагэтаму заканчэнне ягадна-грыбнога сезону абвяшчае пачатак акцыі. За гэты час у “Чыстага лесу” з’явіліся пастаянныя ўдзельнікі: акцыю актыўна падтрымліваюць мясцовыя выканаўчыя ўлады, дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, школьнікі і валанцёры – усе нераўнадушныя да лесу людзі.
Астравецкі лясгас запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі. Для гэтага трэба звярнуцца непасрэдна ў лесагаспадарчую ўстанову або ў лясніцтва па месцы жыхарства. Ад вас патрэбна толькі жаданне, а пра ўсё астатняе (неабходны інвентар, падвоз, вываз смецця) паклапоціцца лясгас.
Сумеснымі намаганнямі навядзём парадак у нашых лясах!
