Присоединяйтесь к акции "Читаем вместе"!
У краіне стартавала рэспубліканская акцыя “Сямейная чытанне”. Газета “Астравецкая праўда” сумесна з Беларускім саюзам жанчын падхапіла гэтую добрую ініцыятыву.Мы запрашаем вас прыняць удзел у акцыі “Чытаем разам”. Калі ласка, дасылайце ў рэдакцыю свае гісторыі пра сумеснае сямейнае чытанне, пра вашы любімыя кнігі, якія дапамагаюць выхоўваць дзяцей, наладжваць узаемаадносіны ў сям’і. А калі ў вас ёсць уласныя казкі, апавяданні, вершы, байкі, абразкі, прытчы, гісторыі з жыцця, якія можна пачытаць у цесным сямейным асяродку доўгімі зімовымі ці асеннімі вечарамі, якія вучаць дабрыні і мудрасці, – падзяліцеся імі з намі і з усімі чытачамі нашай газеты.
Лепшыя з іх будуць надрукаваны на старонках газеты і, магчыма, стануць нагодай пачытаць разам у іншых сем’ях. Аўтары самых цікавых водгукаў і твораў атрымаюць ад рэдакцыі грашовае ўзнагароджанне і памятныя падарункі.
Чакаем вашых лістоў на электронную пошту ostrov_red@tut.by ці па адрасе: 231201 г. Астравец, вул. Кастрычніцкая, 5.
