Присоединяйся к акции "Час Земли"!
19 сакавіка наша краіна ў чарговы раз далучыцца да сусветнай кліматычнай акцыі “Гадзіна Зямлі”, арганізатарам якой у нашай вобласці выступіла Гродзенскае абласное ўпраўленне па нагляду за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.Штогод у вызначаны дзень людзі па ўсёй планеце на адну гадзіну выключаюць святло, каб паказаць сваю заклапочанасць небяспечнымі вынікамі змянення клімату.
Прыняць удзел у акцыі “Гадзіна Зямлі” можа і любы жыхар Беларусі. Усё, што для гэтага трэба: 19 сакавіка з 20.30 да 21.30 выключыць святло, падсветку і непатрэбныя электрапрыборы дома і ў офісе.
Далучайцеся!
