Прими участие в велопробеге в честь 70-летия Великой Победы!
7 мая ў Астраўцы ў 9 гадзін раніцы ад помніка савецкім воінам і партызанам стартуе велапрабег “70 год Вялікай Перамозе”.Маршрут пройдзе ад Астраўца да Міхалішак. У Міхалішках ля помніка землякам пройдзе святочны мітынг. Пасля яго веласіпедысты накіруюцца назад у Астравец.
Стаць удзельнікам велапрабегу можа любы жыхар і госць нашага горада і раёна.
Запісацца на велапрабег, а таксама атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра арганізацыю велапрабегу можна ў ДУ "Астравецкім раённым фізкультурна-спартыўным клубе" аддзела адукацыі, спорту і турызму па тэлефонах 21-9-01, 23-6-89 або 8-044-7404043 (Вадзім Лебядзевіч).
---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
