Прими участие в международном фестивале!

Штогод у Віцебску ў дні “Славянскага базару” праходзіць і міжнародны фестываль творчасці людзей з інваліднасцю “Віцебск 2015”. Сёлета ён адбудзецца 10-13 ліпеня.


Стаць удзельнікам фестывалю можа кожны, хто ўмее спяваць, танцаваць, маляваць ці ствараць уласнымі рукамі цікавыя і прыгожыя рэчы. Прадэманстраваць свае таленты можна ў некалькіх намінацыях музычнай і мастацкай творчасці: вакал, харэаграфія, інструментальнае выкананне, мастацкае чытанне, аўтарская песня; выяўленчае мастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, скульптура малых і вялікіх формаў, нетрадыцыйныя віды мастацтва.


На Астравеччыне жыве шмат таленавітых і творчых людзей. І праблемы са здароўем не павінны стаць перашкодай для таго, каб аб гэтым даведаліся іншыя. Не бойцеся і рызыкуйце!


Калі хтосьці зацікавіўся і хоча паспрабаваць паўдзельнічаць у фестывалі людзей з інваліднасцю “Віцебск 2015”, звяртайцеся ў Астравецкае раённае таварыства інвалідаў па тэлефонах: 22-9-72 ці 8 (033) 309-51-00. Паспяшайцеся – заяўку на ўдзел можна падаць не пазней 16 чэрвеня.


Фото с сайта vitebskie.by.