Прими участие в конкурсе сочинений "За что я люблю свою деревню"

0173Рэдакцыя газеты «Астравецкая праўда» сумесна з раённай арганізацыяй грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» і аддзелам адукацыі, спорту і турызму аб'яўляюць конкурс сачыненняў «За што я люблю сваю вёску».

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць вучні 8-11 класаў. Для гэтага неабходна расказаць пра вашу родную вёску на беларускай ці рускай мове і даслаць свае сачыненні, вершы, празаічныя творы да 26 кастрычніка ў аддзел адукацыі, спорту і турызму ці ў рэдакцыю газеты «Астравецкая праўда» ў электронным выглядзе і ў рукапісным варыянце. На вокладцы трэба пазначыць назву ўстановы адукацыі, тэму, прозвішча аўтара, клас, адрас і тэлефон.
Чакаем вашых допісаў!