Президент Беларуси побывал на новогоднем благотворительном концерте
«Наш галоўны здабытак – гэта мір, які мы збераглі, а сапраўднае багацце – працавітыя добрыя беларускія людзі», – заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на навагоднім дабрачынным свяце падчас акцыі «Нашы дзеці».Такія якасці беларускага народа асабліва яскрава праяўляюцца ў адказныя моманты гісторыі, так было і ў адыходзячым годзе, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«На жаль, не ўсюды ціха і спакойна. Мір, спакой усё больш разбураюцца ў кожнай кропцы нашай планеты», – канстатаваў кіраўнік беларускай дзяржавы. Паводле слоў Прэзідэнта, ён вельмі рады, што Беларусь прытуліла шмат дзяцей, асабліва з Украіны, дзе сёння неспакойна.
Звяртаючыся да дзяцей, Прэзідэнт сказаў, што ўдзячны ім за тое, што яны прынялі маленькіх бежанцаў з Украіны ў сваю добрую сям'ю, акружылі клопатам. «Гэта здорава, гэта адпавядае лепшым рысам беларускага народа, і вы іх набываеце», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Беларуская ветлівасць, гасціннасць, любоў да сваёй краіны і імкненне прыйсці на дапамогу блізкім закладзены ў нацыянальнай культуры. Кожнае пакаленне ўносіць свой бясцэнны ўклад у яе скарбніцу. Гэта трэба будзе рабіць і падрастаючаму пакаленню беларусаў, канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў юным беларусам вырасці па-сапраўднаму адукаванымі людзьмі і прымножыць нацыянальныя багацці.
Сярод удзельнікаў свята былі пераможцы і прызёры творчых і інтэлектуальных спаборніцтваў, выдатныя спартсмены. Прэзідэнт Беларусі павіншаваў дзяцей з гэтымі дасягненнямі. «Мы зробім усё для таго, каб ваш дар, розум, вашы здольнасці не зніклі, не прапалі дарма. Мы зробім усё для таго, каб вы ў сваёй краіне адчувалі сябе патрэбнымі. Гэта самае галоўнае», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Фота з сайта news.mail.ru
