Прэзентацыя калекцыі соў «Астравецкай праўды» карысталася асаблівай папулярнасцю ў Слоніме
Рэдакцыя «Астравецкай праўды» прывезла ў Слонім сваю калекцыю соў, у якой больш чым 70 экземпляраў і якія прыляцелі да нас з усяго свету і якія падарылі многія сябры газеты. Cовы з Шатландыі і Дудутак, Шры-Ланкі і Шчучына – мінулай гродзенскай сталіцы пісьменства, зробленыя рукамі нашых аўтараў і супрацоўнікаў – яны выклікалі непадробную цікавасць, прымушаючы мінакоў спыняцца і распытваць – пра калекцыю, газету і Астравеччыну ўвогуле.

Гісторыю пра астравецкіх соў выслухаў і ацаніў у тым ліку і намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.
