Презентация книги "Туровское княжество (X-XIV века)" состоялась в Островецкой библиотеке

У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі “Тураўскае княства (Х-ХІV ст.)” Аляксандра Аляксандравіча Чароміна.

Аўтар у сваёй манаграфіі выказвае альтэрнатыўную кропку гледжання на падзеі, якія адбываліся стагоддзі назад на тэрыторыі Тураўскага княства, і прапаноўвае сваю версію ўтварэння назвы горада Тур, якая супярэчыць класічнаму тлумачэнню (ад назвы жывёлы).
Ідэя напісання цыкла кніг па гісторыі Беларусі ў Аляксандра Чароміна – гісторыка, пісьменніка, эксперта па гісторыі Расіі і суседніх краін – з’явілася пасля таго, як у архівах многіх краін свету, дзе працаваў вучоны, трапляліся на вочы артэфакты і дакументы аб гістарычным мінулым нашай краіны. Пісьменнік збіраецца прысвяціць Беларусі 20 гістарычных кніг: аб Полацкім і Мінскім княствах, гісторыі Гомеля і інш.
Падчас сустрэчы кожны жадаючы мог набыць манаграфію “Тураўскае княства (Х-ХІV ст.)” з аўтографам аўтара.


------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.
Фота Аляксандра ЮШЧУКА.