Премию «Женщина года-2025» вручили на Островетчине

Напярэдадні Жаночага дня ў Астраўцы адзначылі лепшых з лепшых, чыя праца прыкметная для грамадства і карысная для нашага рэгіёна.

Вось ужо некалькі гадоў “Беларускі саюз жанчын” праводзіць конкурс “Жанчына года” і сёлета на святочным канцэрце былі адзначаны нашы зямлячкі, якія дасягнулі выдатных поспехаў у розных сферах дзейнасці і праслаўляюць раён і Беларусь. Узнагароды прысутным уручыў старшыня райвыканкама Сяргей Мядзвецкас.

Званне «Жанчына года – 2025» у намінацыі «Паспяховы кіраўнік» прысвоена дырэктару прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Астравецкім раёне Гелене Варановіч, у намінацыі «Актыўная грамадзянская пазіцыя» – загадчыку сектара спорту райвыканкама Святлане Пятніцкай, у намінацыі «Сэрца аддаю людзям» – загадчыку аддзялення сацыяльнай абілітацыі, рэабілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра Дзіяне Кісель, у намінацыі «Матчына слава» – прыёмнай маці Юліі Гродэль, у намінацыі «Гаспадыня вёскі» – начальніку МТК «Маркуны» КСУП «Міхалішкі» Святлане Кісель, у намінацыі «Духоўнасць і культура» – кіраўніку народнага ансамбля народнай песні «Світанак» Ганне Ткачук, у намінацыі «Віват, моладзь!” – настаўніку англійскай і кітайскай моў СШ №3 Вераніцы Анімуцкай, у намінацыі «Не старэюць душой ветэраны» – ветэрану працы Дануце Чарнушэвіч.









Віншуем астраўчанак і жадаем новых дасягненняў на карысць народа і нашай краіны!


Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич