Представители районной организации "Белорусский союз женщин" навестили детей в социально-педагогическом центре
У тыдзень маці прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” сумесна з пярвічнай арганізацыяй цэнтральнай раённай бальніцы накіраваліся ў дзіцячы сацыяльны прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра Астравецкага раёна.У большасці дзяцей ёсць любячыя мамы і таты, браты ці сёстры, якія ў радасныя і цяжкія хвіліны знаходзяцца побач. У дзяцей, якія знаходзяцца ў прытулку – такіх сёння 10 – таксама ёсць мамы, толькі яны чамусьці не лічаць патрэбным займацца сваімі дзецьмі. Як вынік – дзеці аказваюцца ў прытулку.
У тыдзень маці сакратар раённай жаночай арганізацыі Алена Ярашэвіч разам з сакратаром пярвічнай арганізацыі цэнтральнай раённай бальніцы Галінай Станіславаўнай Рынкевіч накіраваліся да дзяцей, каб перадаць ім дапамогу ў выглядзе медыкаментаў, якія былі набыты за сродкі членаў пярвічнай арганізацыі цэнтральнай раённай бальніцы. У якасці падарункаў дзеці таксама атрымалі канцылярскія тавары, якія ім перадала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Гудагайскай школы Жанна Леанардаўна Бернюкевіч.
Алена СВЕТЛАЯ
