Праздник ко Дню защиты детей пройдет в Островце

1 чэвреня ў 14.00 у кінаканцэртнай зале «Астравец» пройдзе раённае свята, прысвечанае Дню абароны дзяцей.



У праграме: узнагароджванне лепшых вучняў, творчых дзіцячых калектываў і педагогаў Астравецкага раёна і канцэртна-гульнявая праграма “У гасцях у дзяцінства”

З  13.00 дзеці і дарослыя змогуць паглядзець паказальныя выступленні аддзела пагранічнай службы “Гудагай” і атрада юных інспектараў дарожнага руху. Каля кінаканцэртнай залы будуць працаваць гульнявыя атракцыёны, выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, пройдуць турнір па шашках, гульня ў настольны тэніс, дэманстрацыя пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, будуць працаваць атракцыён “Горка” і пракат электрамабіляў.