Прагаласаваць, прадэгуставаць прадукцыю і купіць сувеніры з беларускай сімволікай

На астравецкім выбарчым участку №7 выязны гандаль арганізаваў Ашмянскі мясакамбінат.

Завітаўшы ў астравецкую СШ №3, выбаршчыкі маглі набыць прадукцыю ад вядомага брэнда.

– Мы працуем для людзей, – адзначыла загадчык магазінаў і рэстаранаў Ашмянскага мясакамбіната Ганна Казак. – І ў такі святочны дзень як адзіны дзень галасавання асабліва прыемна прапаноўваць вырабы нашага прадпрыемства. Як вядома, беларускае – знак якасці!

Дарэчы, тут арганізавана і дэгустацыя прадукцыі. Акрамя мясных прадуктаў можна набыць і сувеніры з нацыянальнай сімволікай.

Текст: Марина Гавдурович
Фото: Марина Мацкевич