Прафсаюзы збіраюць дзяцей у школу

Кожны год прафсаюзныя арганізацыі дапамагаюць работнікам сваіх сфер сабраць дзяцей у школу.

Ужо з пачатку жніўня, у залежнасці ад таго, што прадугледжана калектыўным дагаворам установы, члены прафсаюза, атрымліваюць “школьную” дапамогу.

Так, 40 дзецям работнікаў адукацыі прафсаюз выдзеліў 2 349 рублёў, 35 членаў пярвічкі ЦРКБ атрымалі па адной базавай велічыні, 4 шматдзетныя сям’і работнікаў дзіцячай школы мастацтваў – па 50 рублёў, агульная сумма дапамогі работнікам культуры, у якіх ёсць школьнікі, склала 400 рублёў.

1.jpg

Згодна з некаторымі калектыўнымі дагаворамі дзяцей у школу сваім работнікам дапамагае збіраць наймальнік. Да прыкладу, прадпрыемства меліяратыўных сістэм выплочвае па 3 базавыя велічыні, КСУП “Гудагай” выдаткаваў на гэтыя мэты каля 3 000 рублёў.

– Але не грашыма адзінымі. У некаторых арганізацыях выдаюць канцылярскія тавары – іх колькасць і спіс рэгуліруюцца ўзростам школьнікаў, – дадае старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Бразінскі. – Сумы дапамогі вар’іруюцца адносна таго, хто колькі можа выдзеліць сродкаў. У нейкіх арганізацыях акцыю цалкам на сябе бяруць прафсаюзы, дзесьці наймальнікі, у некаторых выпадках гэта сумесная добрая справа, тэрмінаў на якую няма, – таму акцыя працягваецца і да яе далучаюцца новыя пярвічкі.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович