Пра беларускую мову гаварылі ў бібліятэках Астравеччыны


Дзень роднай мовы адзначылі бібліятэкі раёна.

Альхоўская бібліятэка сумесна з мясцовым клубам арганізавала свята для выхаванцаў дзіцячага садка. Дзед-Барадзед з унучкай запрасілі дзяцей акунуцца ў свет казак, калыханак і народных песень і гульняў, паўдзельнічаць у віктарыне. А пасля малышы наведалі музей, дзе ім расказалі пра побытавыя рэчы нашых продкаў.



«Казкі з валёнка» чакалі юных чытачоў Падольскай бібліятэкі-клуба. Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення валёнак і тэхналогію іх вырабу, а таксама ўдзельнічалі ў міні-віктарыне пра беларускае адзенне, адгадвалі крыжаванку пра беларускую мову і загадкі па народных казках.




Вольга Заянчкоўская, Астравецкая раённая бібліятэка.


Текст: Главный администратор
Фото: з архіва бібліятэкі.