Пра адзіны дзень галасавання гаварылі ў бібліятэцы


Выбары – важная падзея для грамадства і ўсёй краіны. Палітычнае мерапрыемства заклікае да адказнага стаўлення да лёсу сваёй краіны. Перад выбарамі праходзяць сустрэчы з грамадзянамі, каб растлумачыць важныя моманты электаральнай кампаніі.

Адна з такіх прайшла ў Астравецкай раённай бібліятэцы. Установу наведалі ваеннаслужачыя вайсковай часці 7434, якія далучыліся да гадзіны выбарчага права “Единый день голосования: что предстоит”.

У простай і даступнай форме прысутным растлумачылі асноўныя моманты электаральнай кампаніі, расказалі пра адзіны дзень галасавання, які пройдзе 25 лютага 2024 года.

Пра фарміраванне выбарчых акруг, участкаў, камісій, а таксама пра выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Савета Рэспублікі і дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу праінфармавала загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Кацярына Аскерка.

Вольга Заянчкоўская, бібліятэкар раённай бібліятэкі.

Текст: Главный администратор
Фото: из архива библиотеки