Поздравляем со Всемирным днем почты
Паважаныя работнікі паштовай сувязі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Сусветным днём пошты!
Штогод 9 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень пошты. Сёння, у эпоху развіцця інфармацыйных тэхналогій, пошта не згубіла свайго значэння, і застаецца самым даступным і папулярным відам камунікацый. Штодзённа жыхары раёна адпраўляюць і атрымліваюць пісьмы, бандэролі і пасылкі, а ў кожным доме чакаюць газеты і часопісы.
Работнікі паштовай сувязі Астравецкага раёна з гонарам выконваюць усе пастаўленыя задачы, дасягаючы добрых эканамічных паказчыкаў і якасці працы.
Жадаем усім работнікам паштовай сувязі раёна, ветэранам галіны добрага здароўя, асабістага шчасця, спаўнення намечаных планаў, бадзёрасці і аптымізму. І няхай вестачкі, якія вы прыносіце людзям, будуць толькі радаснымі.
А.Д. КАВАЛЬКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. БАРТАШЭВІЧ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Фота з сайта bashkortostan.ru.