Поздравляем с Днём работников сельского хозяйства!
Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Завяршаецца чарговы год, у якім вы дасягнулі адчувальных поспехаў. З палёў раёна сабраны добры ўраджай збожжа, зернебабовых культур, узрасла вытворчасць мяса і малака, добра ўрадзілі бульба і буракі.
Выказваем сардэчную ўдзячнасць, паважаныя працаўнікі вёскі, за вашу нялёгкую працу і за поспехі, якіх удалося дасягнуць, за адданасць сваёй справе, беражлівае і руплівае гаспадаранне на роднай зямлі. З уласцівымі селяніну працавітасцю, спакоем і мудрасцю, вы, паважаныя працаўнікі сяла, з поўнай аддачай завіхаецеся на палях, фермах, перапрацоўчых прадпрыемствах і ў майстэрнях, фермерскіх гаспадарках і на асабістых падворках. Асаблівая ўдзячнасць вам, перадавікі сельскагаспадарчай вытворчасці, якія праславілі наш раён, вам – кіраўнікі, пад кіраўніцтвам якіх каваліся добрыя вынікі, вам – ветэраны працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню.
Жадаем у гэты святочны дзень вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, асабістага шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы, міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай заўсёды будзе багаты ваш стол, а ў доме пануе спакой і ўзаемаразуменне.
А.Д. КАВАЛЬКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. БАРТАШЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Фота з сайта znajko.ru