Поздравление с Днем работников леса!

Паважаныя калегі, ветэраны і працаўнікі лясной гаспадаркі Астравеччыны!

Наколькі неабсяжныя беларускія лясы, настолькі ж вялікія і адкрытыя сэрцы тых, хто звязаў сваё жыццё з лясной гаспадаркай. Гэта надзейныя, працавітыя, адданыя сваёй справе людзі. 

Самыя цёплыя словы адрасуем ветэранам галіны, якія збераглі традыцыі і прымножылі лясныя багацці. Іх вопыт і майстэрства – надзейны фундамент, які дае магчымасць маладым упэўнена рухацца далей.

Віншуем вас з прафесійным святам. Жадаем здароўя вам і вашым сем’ям, поспеху, цярпення і дабрабыту. 

Адміністрацыя і прафкам Астравецкага доследнага лясгаса.