Позаботимся о безопасности нашего имущества вместе

Збіраемся на працу або кудысьці з дому. Апошнія штрыхі, двайны паварот ключа ў замку, кантрольны націск на ручку. Варта ў такіх выпадках памятаць не толькі пра жыллё. Незамкнёны пад’езд, гарышча, падвал… І наша забыўчывасць, няўважлівасць, даверлівасць і спадзяванне на “авось” могуць дорага каштаваць.


На тэрыторыі нашага раёна адзін з найбольш распаўсюджаных відаў злачынстваў – крадзяжы. Найбольшай папулярнасцю ў злодзеяў карыстаюцца мабільныя тэлефоны, веласіпеды, будаўнічыя інструменты і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці. Пры гэтым аб’ектамі рабавання становяцца не толькі кватэры і дамы, але і падсобныя памяшканні, падвалы, гарышчы – словам, усё, куды можна пранікнуць без перашкод.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў сумесна з арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі праводзяць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджванне такіх крадзяжоў. Канешне, гэта дае станоўчыя вынікі, але пытанне застаецца вострым. У першую чаргу аб бяспецы сваёй маёмасці павінны клапаціцца і самі гаспадары. На жаль, у большасці выпадкаў менавіта іх бяспечнасць прыводзіць да крадзяжоў. Жыхары часта пакідаюць незамкнёнымі ўваходныя дзверы, не зачыняюць вокны або дрэнна хаваюць ключы. Усё гэта так і заманьвае аматараў узяць чужое.

Міліцыя і зацікаўленыя ведамствы працягваюць прафілактычныя мерапрыемствы: тлумачаць жыхарам, што, калі яны знайшлі нічыйныя рэчы, убачылі падазроных людзей ці заўважылі незамкнёнае тэхпамяшканне, – абавязкова трэба паведаміць супрацоўнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі ці аддзела ўнутраных спраў.

Давайце клапаціцца за бяспеку вашай маёмасці разам.


Для даведкі

У 2014 годзе было здзейснена 175 злачынстваў, з іх 28 – крадзяжоў; 11 – пакуль застаюцца нераскрытымі.


-----------------------------------------------------------------------------

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.