"Поющая весна" принесла юным островецким исполнителям победы

Адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс “Спяваючая вясна”, які прайшоў на базе Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў напрыканцы сакавіка, прынёс перамогі астравецкім выканаўцам.

Музычнае спаборніцтва праходзіла ў дзвюх намінацыях: вакальнае і сольнае выкананне. У малодшай групе ў солавыкананні з песняй “Калыханка” перамагла Анастасія Веська, якая і ўзнялася на першую прыступку музычнага п’едэсталу (педагог Данута Блашкевіч).
У малодшай узроставай групе ў намінацыі “вакальнае выкананне” дзіцячыя калектывы Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў занялі першае і другое месцы. Вакальныя ансамблі “Пацеркі” (педагог Ірына Волчэк) і “Лілея” (педагог Аксана Баршэвіч) адпаведна “фінішавалі” адзін за адным.


--------------------------
Алена ГАНУЛІЧ
.