Повысилась стоимость проезда по железной дороге
З 26 снежня тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгункай павялічыліся ў сярэднім на 33 працэнты. Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі ад 14 снежня нумар 70, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.Кошт праезду ўзрастае ў паяздах гарадскіх ліній, а таксама рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній эканом- і бізнес-класа.
У Міністэрстве эканомікі адзначылі, што пастанова №70 прынята ў мэтах паэтапнай ліквідацыі стратнасці перавозак пасажыраў чыгункай і ўстаранення існуючых дыспрапорцый у кошце праезду чыгункай і аўтамабільным транспартам.
Згодна з дакументам, тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгункай павышаны на гарадскіх лініях у межах аднаго тарыфнага пояса – на Br1 200 рублёў і ўстаноўлены ў памеры Br8 800 за адну паездку; у межах двух тарыфных паясоў па адным маршруце – на Br2 600 да Br10 400 за паездку; у межах трох тарыфных паясоў па двух напрамках – на Br4 800 да Br19 200 за паездку. На рэгіянальных лініях эканомкласа тарыфы ўзрастаюць за 1 км праезду на Br40 да Br160; за адну зону (5 км) – на Br400 да Br1 600. Кошт праезду на міжрэгіянальных лініях эканомкласа ад Мінска да абласных цэнтраў павялічыцца ад Br12,5 да Br26,5 тыс. у залежнасці ад адлегласці паездкі і тыпу вагона.
Фота з сайта trainpix.org
