Посади своё дерево
Кажуць , што за сваё жыццё кожны сапраўдны мужчына павінен выгадаваць сына, пабудаваць дом і пасадзіць дрэва…
З 13 па 20 красавіка Міністэрствам лясной гаспадаркі праводзіцца добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу-2013”, прымеркаваная да 130-годдзя мяча Колесава. Гэтая прылада, з дапамогай якой ажыццяўляецца пасадка парасткаў, уяўляе сабой лапату з дзвюма ручкамі. Галоўная мэта акцыі – гэта павелічэнне тэрыторыі ляснога покрыва нашай краіны.
На сённяшні дзень распачата рэгістрацыя валанцёраў і ўдзельнікаў. На сайце Астравецкага лясгаса ўсе жадаючыя могуць азнаёміцца з шэрагам аб’ектаў, на якіх будуць арганізаваны мерапрыемствы акцыі. Па традыцыі ў пасадцы саджанцаў прымуць удзел прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў і ўстаноў адукацыі.
Калі вы жадаеце падарыць жыццё кволым парасткам – не заставайцеся раўнадушнымі. Прыходзьце ў лясніцтвы па месцы жыхарства і далучайцеся да высакароднай справы ў Год беражлівасці.
-------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.
Фота з сайта gztzara.by.