Посади своё дерево - стань участником акции "Неделя леса"!
Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь з 2 па 9 красавіка 2016 года па ўсёй рэспубліцы, у тым ліку і на Астравеччыне, пройдзе традыцыйная добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу - 2016”, падчас якой кожны жадаючы зможа пасадзіць дрэва, і не адно. Сёлета яна прымеркавана да 30-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.Асноўная мэта акцыі – прыцягненне грамадскай увагі да экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.
Ужо распачата папярэдняя рэгістрацыя валанцёраў і ўдзельнікаў. На сайце Астравецкага лясгаса ці па тэлефоне 22-0-61 усе жадаючыя могуць азнаёміцца са спісам аб’ектаў, на якіх будуць арганізаваны мерапрыемствы па пасадцы лесу, умовамі і тэрмінамі акцыі.
Акрамя пасадкі дрэў, у гэты перыяд некаторыя групы валанцёраў будуць займацца ачысткай лесу ад несанкцыяваных звалак, добраўпарадкаваннем ляснога пітомніка і закладкай дэндрапаркаў.
Варта адзначыць, што неабходны інвентар, механізмы і пасадачны матэрыял будуць прадстаўлены Астравецкім лясгасам, таксама будзе арганізаваны падвоз удзельнікаў акцыі на лясныя аб’екты.
Вы яшчэ не пасадзілі сваё дрэва? Тады далучайцеся да добраахвотнай агульнарэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу-2016”
