Пограничники получили поздравления и награды

Урачысты сход, прысвечаны Дню пагранічніка і 95-гадавіне ўтварэння органаў пагранічнай службы, прайшоў у актавай зале раённай школы мастацтваў.

Напэрэдадні  прафесійнага свята пагранічнікаў павіншаваць  іх  сабраліся  не  толькі
ваеннаслужачыя-калегі,  але і  прадстаўнікі  арганізацый  і прадпрыемстваў Астравеччыны.
Урачысты  сход  адкрыў  начальнік  аддзела  пагранічнай службы  “Гудагай”  Аляксандр Вячаслававіч  Астрэлін.  У  сваім выступленні  ён  расказаў  пра дзейнасць  органаў  пагранічнай службы,  выказаў  удзячнасць органам  улады  і  кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый за падтрымку і дапамогу.
Намеснік  начальніка  аддзела пагранічнай  службы  “Гудагай” Віталій Аляксандравіч Субаткевіч зачытаў загад камандзіра вайсковай часці № 2044 аб заахвочванні асабовага саставу. Згодна з ім граматамі  былі  ўзнагароджаны С.М. Лобус, Д.В. Ігнаценка, М.В. Жалдыбін, С.Б. Копць, Э.С. Дэнюш, А.М. Новікаў, Я.В. Новікаў, В.В. Аўсяннікаў, В.І. Турзенка.
Падзяку за ўзорнае выкананне воінскага абавязку атрымалі   І.І. Грыгарэнка, А.В. Чэчун. Воінскае званне яфрэйтар было прысвоена радавым І.С. Росіну і А.Л. Чайкову. Званне “Выдатнік органаў пагранічнай  службы  І  ступені” прысудзілі    А.В.  Каласоўскаму і  С.Ю.  Назаранка.    П.В.  Дурко  атрымаў  знак  “Выдатнік органаў  пагранічнай  службы  ІІ ступені”.  Шэраг    ваеннаслужачых за ініцыятыву і стараннасць  атрымалі  падзяку  кіраўніцтва вайскавой часці.
Ад  імя  раённага  выканаўчага камітэта  ўзнагароды  ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла. Ганаровую грамату  за  бездакорную  службу па ахове мяжы і рэалізацыю пагранічнай  палітыкі  атрымаў старшы  тэхнік  аператыўна-пошукавага аддзялення АПС “Гудагай” У.А. Варановіч. Падзячнымі пісьмамі  Астравецкага  райвыканкама  былі  ўзнагароджаны намеснік  начальніка  аддзялення  пагранічнага кантролю “Катлоўка” І.А. Шкрэд і старшына пагранічнай заставы “Лоша” Я.І. Лукашэвіч.
Намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў  Вадзім Мар’янавіч  Савіцкі ўручыў Падзячны  ліст  С.М.  Лобусу,  Д.В. Ігнаценка і А.В. Каласоўскаму.
Словы прывітання і падарунак адрасаваў ад імя Астравецкага лясгаса    ўсім  ваеннаслужачым-пагранічнікам намеснік дырэктара П.З. Крупенчык.
На свяце прысутнічаў і былы дырэктар  Гудагайскай  школы Віталій  Іванавіч  Лянкевіч,  дзякуючы якому паміж школьнікамі і  пагранічнікамі  было  наладжана цеснае супрацоўніцтва, якое  працягваецца і цяпер.
Урачыстае  мерапрыемства прадоўжылася святочным канцэртам, арганізатарам якога выступіў раённы аддзел культуры.


_____________________


Алена ЯРАШЭВІЧ,


фота Аляксандра ЮШЧУКА.