Пограничники обнаружили контрабанду в ресторане

У пункце пропуску “Гудагай-1” была выяўлена  чарговая партыя кантрабанды трыкатажу.


Пагранічнікі сумесна з інспектарам Ашмянскай мытні знайшлі “нічыйны” тавар у топцы рабочага тамбура вагона-рэстарана цягніка “Вільнюс – Масква”. Там знаходзіліся дзве сумкі з трыкатажнымі вырабамі – жаночымі блузкамі італьянскай вытворчасці ў колькасці 220 штук. Гаспадара знаходкі ўстанавіць не ўдалося. Зараз праводзіцца далейшы разбор.
Папярэдняя сума тавару – 33 мільёны рублёў.


Аляксандр КОЛАБАЎ,  памочнік начальніка Смаргонскай  пагрангрупы па рабоце са СМІ.