Подведены итоги конкурса "За что я люблю свою деревню"

люблю сваю вёскуМесяц назад рэдакцыя газеты «Астравецкая праўда» сумесна з раённай арганізацыяй грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» і аддзелам адукацыі, спорту і турызму аб'явілі конкурс сачыненняў сярод вучняў 8-11 класаў «За што я люблю сваю вёску».

У выніку на конкурс было даслана 20 сачыненняў і вершаў з Кямелішкаўскага, Спондаўскага, Варнянскага і Рытанскага НПК, Гудагайскай і Гервяцкай школ, СШ №1, СШ №2 і гімназіі №1. Прычым паўдзельнічаць у спаборніцтвах вырашылі не толькі старшакласнікі, але і сямікласнікі – і ў некаторых гэта атрымалася даволі добра.
Школьнікі ў вершах і прозе расказвалі пра сваю маленькую радзіму, апісвалі яе прыгажосць і вядомыя мясціны, расказвалі пра знакамітых землякоў.
Лепшымі журы прызнала сачыненні дзевяцікласніцы Таццяны Рагаўцовай з Гудагайскай школы і адзінаццацікласніц Анастасіі Раманоўскай з Гервяцкай школы і Ксеніі Марцінчык, якая прадстаўляла СШ №1, – яны сталі пе-раможцамі раённага этапу, будуць узнагароджаны адпаведнымі Дыпломамі і стануць удзельнікамі наступнага, абласнога этапу конкурса. Усе астатнія ўдзельнікі атрымаюць Падзячныя пісьмы раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”, рэдакцыі газеты “Астравецкая праўда” і аддзела адукацыі, спорту і турызму.

------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.