Подумайте о своей безопасности – пристегнитесь!
З 1 па 10 лютага на тэрыторыі вобласці праводзіцца комплекс мерапрыемстваў пад адпаведнай назвай – “Прышпіліся!”Гэта не проста загад надакучлівых інспектараў, рызыка патраціць кругленькую суму на штраф ці “засвяціцца” на фотаздымку схаванай камеры. Гэта ў першую чаргу просьба падумаць пра сваю бяспеку і захаваць здароўе і жыццё.
Адным з элементаў пасіўнай бяспекі, які дазваляе значна панізіць узровень дарожна-транспартнага траўматызму, з’яўляецца выкарыстанне прадугледжаных канструкцыяй аўтамабіляў рамянёў бяспекі, у тым ліку і пасажырамі, якія знаходзяцца на задніх сядзеннях транспарту, а таксама дзіцячых утрымліваючых сродкаў, з дапамогай якіх можна бяспечна зафіксіраваць і маленькіх пасажыраў. Аднак на практыцы толькі каля 70 працэнтаў вадзіцеляў і пасажыраў свядома прышпільваюцца.
Даўно падлічана, што прымяненне рамянёў бяспекі дапамагае пазбегнуць сумных вынікаў у 75 выпадках са 100, а пры перакульванні – у 91.
Калі вы раўнадушныя да сваёй бяспекі, то задумайцеся хаця б аб змесціве кашалька: за непрышпілены рамень бяспекі вадзіцелю пагражае штраф да 210 тысяч рублёў (пры паўторным парушэнні на працягу года – ад 420 тысяч да больш за мільён рублёў), пасажыру – 210-630 тысяч. А за перавозку дзяцей да 12 гадоў без утрымліваючага прыстасавання прадугледжаны штраф да 840 тысяч рублёў.
---------------------------------------------------------------
С. РОДЗЬ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ.
